Ва Украіне прайшла масавая акцыя супраць расейскай агрэсіі



Cпачатку беларусы Кіева традыцыйна сустрэліся на Майдане, а затым далучыліся да маршу салідарнасці ўсіх нацый з Украінай супраць нападаў з боку Расеі. Так удзельнікі выказалі сваю пазіцыю да магчымай вайны.  

“Гэтая справа датычыцца кожнага, хто цяпер жыве ва Украіне”, – зазначыў суарганізатар акцыі Алег Аўчыннікаў:

– Нягледзячы на тое, што нядаўнія заявы былі, што Расея часткова ўводзіць свае войскі, на маю думку, градус таго, што вайна можа быць, не паніжаецца. Сказаць, што яе не будзе, мы можам толькі тады, калі ўсе войскі будуць выведзеныя з тэрыторыі Беларусі.

Україна робіць зараз тое, што яна можа рабіць, на што ёсць магчымасці – і фінансавыя, і палітычныя, і міжнародныя. Да таго ж зараз ідзе вялікая падтрымка з боку Вялікабрытаніі. Нарэшце пастаўляе зброю для Украіны, і гэта вельмі такі вялікі чыннік для абароннай здольнасці Украіны.

Між тым, меркаванні гасцей і жыхароў Кіева наконт таго, ці будзе вайна ва Украіне, падзяляюцца. Але ўсе адзінагалосна зазначаюць, што лепш быць падрыхтаванымі да горшага сыходу.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя