У паліклініцы Барысава пацыентам прыходзілася чакаць па 6-7 гадзін у чарзе
У паліклініцы Барысава пацыентам з сімптомамі COVID-19 прыходзілася чакаць прыёму ў лекара 6-7 гадзін.
Хворыя, якія ўчора занялі чаргу ў «чырвонай зоне» з самай раніцы, яшчэ да адкрыцця 4-й паліклінікі Барысава, змаглі трапіць на прыём да ўрача толькі ў абед. У выніку час чакання ў сярэднім складае 6-7 гадзін.
Шматгадзіннае чаканне суправаджаецца недахопам месцаў для сядзення, душнай атмасферай і, натуральна, вымушаным галаданнем.
Журналісты нагадваюць, што ў Барысаўскім раёне зараз назіраецца рост колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і каронавірус. Пацыентаў з ковідам лечаць у Барысаўскай інфекцыйнай лякарні, аддзяленні кардыялогіі лякарні №2. Яшчэ 40 ложкаў выдзелены ў аддзяленні пульманалогіі на выпадак росту шпіталізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя