«Вялікае Княства Паэзіі»: паэтычная вечарына ў Вільні
12 лютага ў Літоўскім Доме Пісьменніка распачнецца маштабная паэтычная вечарына з удзелам беларускіх, літоўскіх, шведскіх і нарвежскіх літаратараў.
Дата: 12 лютага
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Літоўскі Дом Пісьменніка, K. Sirvydo gatve, 6, Вільня
У праграме:
— Паэтычны марафон «Вялікае Княства Паэзіі»: Валянціна Аксак, Андрэй Антонаў, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Крысціна Бандурына, Бендзік Вада (з удзелам перакладчыцы Юлі Цімафеевай), Мерыма Дзіздарэвіч (з удзелам перакладчыцы Крысціны Бандурынай), Югася Каляда, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Андрэй Сцепанюк, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева;
— Прэзентацыя санетаў Антанаса А. Ёнінаса ў перакладзе на беларускую мову Ванды Марціньш (з удзелам аўтара і перакладчыцы);
— Анонс анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове пад рэдакцыяй Маруса Бурокаса і Вітаса Дэкшніса (з удзелам аўтараў, перакладчыкаў і рэдактараў);
— Выступы гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», скрыпачкі Вольгі Гуз.
Вядоўца — Сяргей Харэўскі.
Уваход вольны.