Леанід Спаткай пра верагоднасць нападу РФ на Украіну з Беларусі
Ці дастаткова зайшло ў Беларусь расейскіх войскаў на вайсковыя вучэнні „Саюзная рашучасць”, каб здзейсніць уварванне ва Украіну з тэрыторыі нашай краіны?
Распавядае аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай:
– Што далей? Можна там варажыць альбо на каве, альбо на нейкіх арэхах і гэтак далей, што яны там збіраюцца рабіць. Заставацца на тэрыторыі Беларусі, нападаць на Украіну, гэтак далей, гэтак далей. Колькасць гэтых войск не больш за 70% ад той, якая патрэбная для менавіта вядзенне баявых дзеянняў. Так што я цалкам выключаю такую магчымасць, што з тэрыторыі Беларусі будуць нейкія вайсковыя дзеянні прадпрыняты ў адносінах да Украіны.
Сумесныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні “Саюзная рашучасць” праходзяць у Беларусі з 10 па 20 лютага. Большасць войскаў дыслакуецца ўздоўж мяжы з Украінай і Польшчай.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя