Выданні пра невядомыя старонкі беларускай эміграцыі
Сталічны літаратурны музей Максіма Багдановіча 2 красавіка ладзіць вечарыну пад назвай “Адкрыем невядомыя старонкі беларускай эміграцыі”, падчас якой будуць прэзентаваныя новы нумар часопіса “Запісы” і дзве кнігі пра беларускаю эміграцыю.
Кажа галоўны рэдактар “Запісаў” Наталля Гардзіенка:
– Гэта будзе прэзентацыя не толькі „Запісаў”, але і яшчэ некалькіх выданняў. Гэта будзе кніга Лявона Юрэвіча “Відымусы”, якая выйшла таксама не так даўно. І сумесная нашая з тым самым Лявона Юрэвічам кніга – другая частка, прысвечаная Радзе БНР 1970-1982 гадоў, падзеі дакументы. Вось гэтыя тры выданні будуць прэзентавацца разам.
Прэзентацыя адбудзецца пры падтрымцы Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя