Сяргей Высоцкі адказаў экс-дэпутату Украіны



Былы нардэп Украіны Ігар Лапін для тэлеканалу „Еспресо TV”, прыгразіў беларусам, што ў выпадку перасячэння беларуска-украінскай мяжы вайскоўцамі ў любой форме, украінцы адкажуць. Гэты адказ будзе па атамнай электрастанцыі Беларусі. Хаця выказванне Ігара Лапніна выглядае эмацыйным адказам на рэпліку Аляксандра Лукашэнкі, пра „4 дні вайны з Украінай”, гэта непрымальна з боку чалавека, які ўплывае на грамадскую думку.

Кажа кіраўнік арганізацыйнага камітэту „Беларускай Партыі Свабоды-Самаабарона” Сяргей Высоцкі, які апублікаваў адказ экс-дэпутату Украіны:

– Мы, беларускія патрыёты, першыя выказалі пратэст датычна такіх недарэчных выказванняў Аляксандра Лукашэнкі. Гэтае выказванне недарэчнае, абразлівае, гэта безумоўна падстаўляе Беларусь, беларускае грамадства. Калі ўсе будуць паводзіць сябе такім чынам, якім і ўкраінскія палітыкі паводзяць сябе, на такім жа ўзроўні, то гэта проста дапамога расейскай спецаперацыі па разрыву стасункаў паміж братнімі народамі. Гэта проста дапамога ў арганізацыі агрэсіі.

АДКАЗ ДЭПУТАТУ ДЫ ГЕРОЮ ЎКРАІНЫ ІГАРУ ЛАПІНУ

Менавіта беларускія патрыёты найбольш жорстка адрэагавалі на правакатыўныя выказваньні А.Лукашэнкі. „Невероятныя” важакі традыцыйна адмоўчваюцца, запабягаючы ласкі Расеі…

І вось чарговая неадэкватнасьць з боку ўкраінскіх палітыкаў. Шкада, што ўкраінцы вядуцца на падобнае, ставячы сябе на адзін узровень з Азаронкам, і дапамагаючы расейскай спецаперацыі па разрыву стасункаў між братнімі народамі…

Дэпутат Ігар Лапін, якога добра ведаю, патрыёт і герой вайны, пагражае беларусам датычна беларускай АЭС ды беларускіх ТЭЦ…

Калегі, давайце навядзем парадак у мазгах…

Бо ключавое пытаньне, на тэрыторыі Украіны знаходзіцца керзач расейскіх імперцаў, а не беларусаў!..

Але нешта не падрываюцца расейскія АЭС, не падрываюцца расейскія трубапровады?!.

Відаць вы гэта не ў сілах зрабіць?!.

Чаму вы абіраеце ахвярай беларусаў, якія самі падзьвяргаюцца расейскаму ўмяшаньню?

Ніхто ў Беларусі не жадае жыць у расейскай імперыі. Многія робяць усё, каб выправіць расейскіх вайскоўцаў назад у Расею, каб ім раптам не захацелася тут застацца пасьля іхных кандовых „вучэньняў”…

Гэта што, нейкая шызафрэнія ці паранойя? Вы там хіба згубілі цалкам арыентацыю, хто сябра, а хто вораг?!.

Вы не можаце не ведаць, што калі гаворка ідзе пра людзей, якія зрабілі самастойны выбар, беларусаў на мільён насельніцтва больш паехала ваяваць за Ўкраіну, чым прадстаўнікоў усіх іншых суседніх народаў. (І дакладна больш чым усіх палякаў ды прыбалтаў разам узятых…) Вы відаць запамятавалі на ўсё добрае?!.

Чаго вы чакаеце ад беларусаў пасьля падобных выказваньняў?!.

У гэтай сітуацыі ў нас пытаньне да ўкраінскага грамадства – ці вы падтрымоўваеце падобныя заявы, І.Лапіна ды Дм.Яраша?!.

Калі большасьць украінцаў за падобныя захады,то і мы будзем рабіць свае высновы…

Беларусы заўжды ставіліся да ўкраінцаў з сімпатыяй, а БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА ПАТЭНЦЫЙНЫ САЮЗЬНІК УКРАІНСКАГА…

Аднак пасьля такіх выпадаў стаўленьне да Украіны ў многіх пачало мяняцца…

К таму ж АЭС знаходзяцца пад аховай МАГАТЭ, і спробы нейкіх правакацыяў лічацца тэрактамі і страшнай пагрозай усім суседнім народам…

А мы-беларусы ды ўкраінцы найбольш хлябнулі Чарнобыльскага ліха…

Адэкватная рэакцыя ў гэтай сітуацыі – СТВАРЭНЬНЕ СУПОЛЬНАЙ, НЯХАЙ ГРАМАДСКАЙ КАМІСІІ, КАБ ФІКСАВАЦЬ КОЖНЫ ЭПІЗОД НА МЯЖЫ, КОЖНУЮ, НАВАТ САМУЮ ДРОБНУЮ ПРАВАКАЦЫЮ…

Расея можа ўчыніць правакацыю ў любы момант, пераапранушы чарговых „вагнэраўцаў” ці ў беларускую, ці ва ўкраінскую форму.

Аператыўнае расследваньне ды ўсебаковае высвятленьне падобных інцыдэнтаў дазваляе аператыўна выкрываць такія правакацыі, зберагаючы адносіны між народамі братэрскімі…

Калі ж сітуацыю запусьціць, і нічога падобнага не будзе зроблена, то падобныя правакацыі будуць абавязкова арганізаваныя ды скарыстаныя нашымі ворагамі, трэцімі сіламі…

P.S.

Хачу паўдзячыць многіх украінцаў ды беларусаў, якія падтрымалі мой ранейшы адказ пану Ярашу.

Апынулася, што людзі проста збітыя з толку, многія стаміліся ад татальнага ачмурэньня прапагандай, не чуюць узважных ды рацыянальных падыходаў…

У цяперашняй вельмі складанай сітуацыі і прамой пагрозе і Беларусі, і Украіне ўпершыню пачалі задавацца пытаннямі, „чаму да гэтага дайшло? Хто ў гэтым вінаваты? Чаму за столькі гадоў так і не сфармаваная аніводная сур’ёзная пляцоўка, дзе б прадстаўнікі дзвюх дзяржаў маглі б узаемадзейнічаць?!.”

Калі падыходзіць адказна ды прафесійна, то можна знаходзіць адпаведныя рашэнні, як адбіцца ад расейскай навалы, абараніць незалежнасць ды мір, КАЛІ РАБІЦЬ ГЭТА СУПОЛЬНА…

Беларускае Радыё Рацыя