«Прамень» выпусціў гадзіннік у гонар Пімена Панчанкі
Менскі гадзіннікавы завод “Луч” у межах сваёй калекцыі “Мова” выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаных беларускаму паэту Пімену Панчанку.
За аснову дызайну дзвюх мадэляў гадзінніка ўзяты першы зборнік вершаў паэта пад назвай «Упэўненасць», у якім ён піша пра родную зямлю і ўсхваляе яе багацці. Воданепранікальны корпус выкананы ў стылі мінімалістычных гарнітурных гадзіннікаў, папулярных у часы маладосці паэта. На вечку гадзінніка – урывак верша „Родная мова”, цыферблат упрыгожвае слова „Упэўненасць”.
У продаж у фірменныя крамы завода (у тым ліку і ў інтэрнэт-краму) гадзіннік паступіць 21 лютага, у Дзень роднай мовы. Усяго выпушчана дзве мадэлі гадзінніка, у бэжавым і серабрыстым колерах, па 150 экзэмпляраў кожнага.