Косава ўвяло санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Урад Косава 9 лютага ўвёў санкцыі супраць 183 беларускіх асобаў і 26 беларускіх кампаній, «звязаных з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі».
Санкцыі былі ўведзеныя Косава услед за Еўразвязам. Намеснік міністра замежных спраў і дыяспары Косава Ліза Гашы заявіла, што санкцыі былі ўведзеныя пры супрацоўніцтве з ЗША, Еўрапейскім звязам і Канадай.
Мэтай увядзення санкцый назвалі «прасоўванне і абарону міру, дэмакратыі і правоў чалавека».
Асобам, унесеным ў санкцыйныя спісы, забаронены ўезд на тэрыторыю Косава, косаўскім кампаніям забаронена інвеставаць у прадпрыемствы з санкцыйных спісаў, паведамляе exit.al.