Ігар Банцэр: Я застаюся ў Беларусі
Мінула амаль 2 месяцы як з віцебскай «хіміі» выйшаў гарадзенскі музыка, грамадскі дзеяч і палітвязень Ігар Банцэр. Ігар распавядае пра тое, што з ім адбываецца ў Гародні і чым ён займаецца.
РР: Ігар, як Вы пачуваецеся, што новага было праз апошні месяц у Гародні?
– Грамадскім актывістам я сябе назваць не магу, таму што грамадскага актывізму зараз у Гародні няма. Не ведаю, як трэба мяне зараз называць – хіба просты жыхар, толькі так. У Гародні сумна, няма снегу, нейкі дождж. Што надвор’е, што настрой, што маркотныя твары людзей, так што нікому не раю наведваць Гародню. Гэты перыяд гісторыі мы будзем узгадваць як адзіны з самых дэпрэсіўных ў гісторыі нашага гораду. Бо я заўсёды памятаю Гародню як файны, вясёлы горад, дзе нешта адбываецца нон-стоп, 24 гадзіны ў суткі круглы год, але зараз, на жаль, не.
РР: Вось Вы кажаце пра сумны горад. Я ведаю, што Вы любіце ўсялякія кнігі і літаратуру наогул. З якім творам Вы бы параўналі горад з Вашых улюбёных аўтараў?
– Разважаў з калегам, ён мне там нешта пра дзіўныя творы – пра «сто год самоты», і гэтак далей. Я ўсё ж такі не буду да такіх літаратурных гіпербалаў пасоўвацца. Няма сэнсу параўноўваць гэта з тым, што было напісана калісці там. Я думаю, што прыйдзе час, і напэўна нехта з сучасных беларускіх аўтараў ці аўтарак асэнсуе той стан, у якім мы зараз усе знаходзімся. Як беларускае грамадства, і канкрэтна Гародня. Таму што я заўсёды кажу: не забывайце, мы жывем у Гародні, і Гароднецэнтрызм гэта такі, як кажуць „state of my”, і трэба пажыць тут пэўны кавалак часу, каб зразумець, што гэта такое.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя