ЗША завяршылі перамяшчэнне ў Польшчу 1700 ваенных 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі



ЗША завяршылі перакідку 2000 вайскоўцаў у Еўропу, у тым ліку каля 1700 салдат з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Камандавання ВПС ЗША ў Еўропе, піша „Еўрапейская праўда”.

У заяве зазначаецца, што гэтыя сілы навучаны і аснашчаны для выканання розных задач па стрымліванні агрэсіі, а таксама для заспакаення і абароны еўрапейскіх саюзнікаў і партнёраў.

„Разгортванне сіл ЗША ў Польшчы дэманструе нашу нязменную прыхільнасць НАТА ў цяперашні перыяд нявызначанасці. Разам з нашымі польскімі саюзнікамі мы тут, каб падвысіць аператыўную сумяшчальнасць, умацаваць ваенную раўнавагу, падвысіць аператыўнасць і, пры неабходнасці, абараніць і гарантаваць бяспеку Паўночнаатлантычнага саюза”, – заявіў камандзір 82-й дывізіі генерала Крыстафер Донах’ю падчас візіту ў Польшчу.

Пентагон таксама перадыслакаваў падраздзяленні, якія базуюцца ў Еўропе, далей на ўсход і перакінуў у Еўропу дадатковыя падраздзяленні, якія базуюцца ў ЗША.

Злучаныя Штаты таксама накіравалі ў Польшчу групу знішчальнікаў F-15 Eagles для ўзмацнення калектыўнай абароны НАТА.

Раней паведамлялася, што НАТА збіраецца размясціць шматнацыянальныя вайсковыя кантынгенты ў Румыніі, Славакіі і Балгарыі.

Foto: MACIEJ GOCLON / Fotonews