У Гародні гімназію назвалі ў гонар Дзяржынскага
У Гародні пераймяноўваюць школы. Першай установай адукацыі стала гімназія № 6. Цяпер яна афіцыйна называецца гімназія імя Дзяржынскага.
Назваць гімназію ў гонар стваральніка савецкіх спецслужбаў і аднаго з ідэолагаў „чырвонага тэрору” яшчэ ў 1983 годзе хацеў дырэктар школы, на базе якой яна была заснаваная, піша hrodna.life. Тады педагогі і вучні і пачалі збіраць матэрыял пра дзейнасць і жыццё Дзяржынскага. У 2018 годзе ў гімназіі № 6 урачыста адкрылі абноўлены бюст Феліксу Дзяржынскаму і пачалі рыхтаваць музейны стэнд. Ініцыятарам выступіла дырэктарка Таццяна Махнач, якая тады пачала працаваць у гімназіі. Фундатарам рэстаўрацыі стаў КДБ.
17-га верасня імёны іншым установам адукацыі дадуць падчас цырымоніі на Кургане Славы.
Фота: скрыншот з відэа „Гродно Плюс”