Сябры БХД Гарадзеншчыны перакрэсляць рэферэндум



Некаторыя рэгіянальныя сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Гарадзеншчыны далучаюцца да кампаніі “Перакрэслі рэферэндум – перакрэслі беззаконне”.

Тыя сябры БХД, якія ўсё ж вырашаць прыйсці на выбарчыя ўчасткі, паставяць крыжыкі ў двух квадраціках “За” і “Супраць”. Гэтым самым яны зробяць бюлетэні несапраўднымі. Па словах сябра прэзідыума Каардынацыйна савета Вольгі Кавальковай, “давайце зробім яшчэ адзін крок насустрач пераменам.Нам усім трэба праявіць салідарнасць, перамагчы апатыю і сумненні ў нашай перамозе”. Таму сябры БХД Гарадзеншчыны падтрымліваюць сказанае Вольгай Кавальковай.

Дарэчы, па словах актывістаў БХД Гарадзеншчыны, на рэферэндум ніякіх наглядальнікаў ад дэмакратычных сіл не будзе, таму што “рэферэндум аб’яўлены незаконным прэзідэнтам і гэта з’яўляецца парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.   

Беларускае Радыё Рацыя