Анонс: 15-га лютага «Госця Рацыі» – Катажына Дзедзік
Беласток – па-сапраўднаму студэнцкі горад. Колькасць студэнтаў у ім за 2021 год перавысіла 25 тысяч чалавек. Таму і дата – 25 год заснавання, якую сёлета адзначае найбуйнейшы ўніверсітэт на Падляшшы – Беластоцкі ўніверсітэт, набывае асаблівы сэнс, у тым ліку з перспектываў вывучэння беларускай мовы і культуры ў горадзе на памежжы.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – прэс-сакратаркай Універсітэту ў Беластоку Катажынай Дзедзік пра тое, пры якіх умовах адновіць сваю працу ва ўніверсітэце накірунак беларускай філалогіі, колькі студэнтаў-беларусаў навучаюцца зараз ва ўстанове, якія прадметы яны звыйчайна выбіраюць і наколькі ахвотна беларусаў пасля вучобы наймаюць польскія працадаўцы.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам прэс-сакратаркі Універсітэту ў Беластоку Катажыны Дзедзік слухайце ў аўторак, 15-га лютага, на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.