Лукашэнка падпісаў указ аб фармаванні рэестра адрасоў віртуальных кашалькоў
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №48 „Аб рэестры адрасоў (ідэнтыфікатараў) віртуальных кашалькоў і асаблівасцях абароту крыптавалюты”. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на яго прэс-службу.
Указ прадугледжвае фарміраванне Паркам высокіх тэхналогій рэестра адрасоў віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся ў супрацьпраўнай дзейнасці, і ўстанаўленне парадку яго функцыянавання. Паведамляецца, што новы дакумент закліканы выключыць выпадкі ценявога фінансавання забароненай у Беларусі дзейнасці і абараніць удзельнікаў рынку лічбавых актываў ад страты маёмасці. Адказваць за гэта будзе Парк высокіх тэхналогій.