Патрыятычны праект беларускіх рыфмаў у Лідзе
Непарушна адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа… Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца – беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі!
Палац культуры горада Ліды запрашае ўсіх беларусаў прыняць удзел у патрыятычным інтэрнэт-праекце «Чэлендж #Беларускіярыфмы»!
Трэба проста размясціць ў сацыяльных сетках „Intstagram”, „Вконтакте”, „Одноклассники”, і іншых відэа, дзе дэкламуюцца літаратурныя творы (проза, паэзія) айчынных класікаў і сучасных аўтараў. Неабходна таксама апублікаваць дадзенае відэа з хэштэгам #Беларускіярыфмы #ПалацКультурыГорадаЛіды. І перадаць эстафету сваім блізкім і знаёмым!
Праект беларускіх рыфмаў прымеркаваны да Міжнароднага Дня роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя