У Гародні затрымалі намесніцу старшыні Саюза палякаў у Беларусі Рэнату Дземянчук



Сёння ў Гародні ля пад’езда свайго дома была затрымана намесніца старшыні Саюза палякаў у Беларусі Рэната Дземянчук. Пра затрыманне паведамілі суседзі, паводле якіх, трое людзей у зялёнай форме запіхнулі яе ў цёмны бус. Прычына і дэталі затрымання невядомыя.

Нагадаем, што ў зняволенні ўжо двое іншых актывістаў Саюза палякаў у Беларусі – старшыня саюза Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут. У сакавіку мінулага году супраць іх была заведзена крымінальная справа за распальванне расавай або нацыянальнай варожасці. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Фота: znadniemna.pl