Яшчэ 12 чалавек прызнаны палітвязнямі ў Беларусі



Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек – Данііла Чэўнакова, Аляксандра Новаша, Васіля Ярмоленку, Іллю Валенціновіча, Мікіту Валенціновіча, Таццяну Гацко, Кацярыну Гібкай, Анастасію Кухараву, Аляксандра Гузанава, Уладзіміра Севярына, Сяргея Ярошкіна і Сяргея Лапко.

Сяргей Ярошкін і Сяргей Лапко атрымалі „хімію” па артыкуле 342 КК („Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”), астатнім прад’яўлены абвінавачанні па тым жа артыкуле.

Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязняў.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.