Беларусы рыхтуюць украiнцаў да абароны



Беларускія добраахвотнікі з досведам вайны на баку Украіны правялі ў Сумах для цывільнага насельніцтва i чальцоў тэрытарыяльнай абароны навучанне па тактычнай медыцыне, тактыцы дзеянняў у малых групах ды выкарыстанні зброі рознага кшталту.

У выніку больш за 400 чалавек атрымалі карысныя веды, якія змогуць дапамагчы ім у супраціве. 

Адзначым, што найбольш працяглая ўкраiнска-расейская мяжа менавіта ў Сумскай вобласцi.