Улады ліхаманкава шукаюць шляхі абыходу заходніх санкцый



Улады Беларусі і набліжаны да іх бізнес ліхаманкава спрабуюць знайсці шляхі абыходу заходніх санкцыяў. Аднак, па меркаванні актывіста Беларускага свабоднага прафсаюзу металістаў Ігара Комліка, зрабіць гэта для іх будзе вельмі цяжка.

„Зараз Беларусь пад пільнай увагай палітыкаў з дэмакратычных краінаў. Таму ўсе маніпуляцыі наўрад ці прывядуць да вялікага поспеху”, – лічыць Ігар Комлік:

-Таму што ўсе гэтыя здзелкі лёгка адсочваюцца. Зараз гэта ўсё праходзіць праз фінансавыя каналы, якія лёгка адсочваць. З’яўляюцца новыя ўласнікі, значыць зразумела, ад каго каму яно перайшло. Мяняюцца назвы, але застаюцца людзі.

Таму вялікага эфекту для цяперашняй улады і бізнесу, з ёй звязанаму, ад усіх гэтых спробаў не будзе, – лічыць Ігар Комлік. Каб выйсці з такой небяспечнай для Беларусі сітуацыі, неабходна нармалізацыя ў самой нашай краіне. Вяртанне ў прававое поле, адмова ад пазіцыі, што зараз „не да законаў”, вызваленне палітычных зняволеных, пачатак перамоваў з грамадствам, – толькі гэта дасць станоўчы эфект. Усе астатнія спробы ні да чаго добрага не прывядуць, а толькі ўскладняць сітуацыю яшчэ больш, – кажа Ігар Комлік.

Беларускае Радыё Рацыя