Украіна звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з-за рашэння Дзярждумы Расеі



Украіна афіцыйна звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з ініцыятывай абмеркаваць пастанову Дзярждумы Расеі пра прызнанне самаабвешчаных „рэспублік” Данбаса.

„Заклікаем разгледзець гэта на пасяджэнні імплементацыі Мінскіх дамоўленасцяў 17 лютага”, — напісаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на сваёй старонцы ў Twitter у сераду, 16 лютага.

Як зазначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Украіны, такое рашэнне „падрывае менскія пагадненні і мірны працэс”.

Дзярждума Расеі 15 лютага прыняла пастанову, каб неадкладна звярнуцца да прэзідэнта Расеі з просьбай прызнаць незалежнасць самаабвешчаных Данецкай і Луганскай „народных рэспублік”.

За законапраект, падрыхтаваны фракцыяй КПРФ, прагаласаваў 351 дэпутат, супраць былі 16 і яшчэ адзін устрымаўся. Аналагічны дакумент, падрыхтаваны партыяй „Адзіная Расея”, які прапануе звярнуцца да Пуціна, падтрымалі 310 дэпутатаў.

Паводле afn