Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы



Аналітыкі Picodi.com падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы. Яны звярнуліся да статыстыкі Упраўлення па справах замежнікаў. На люты 2022 года беларусаў, якія атрымалі дазвол на часовае ці пастаяннае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы, налічвалася 42 тысячы 200 чалавек. Гэта 7,8% ад агульнай колькасці замежнікаў у Польшчы, якія ўлічваюцца ведамствам. Больш за траціна польскіх беларусаў (ці 15 тысяч) жывуць ў Мазавецкім ваяводстве, часткай якога з’яўляецца Варшава. 7 тысяч 700 чалавек (ці 18%) жыве ў Падляшскім ваяводстве са сталіцай Беласток, 3 тысячы чалавек (ці 7%) лічацца ў Малапольскім ваяводстве са сталіцай Кракаў.
Аднак частка беларусаў валодае польскім грамадзянствам, і яны не ўлічваюцца ў статыстыцы ўпраўлення па справах замежнікаў.