МЗС Вялікабрытаніі рэкамендавала сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь



МЗС Вялікабрытаніі рэкамендавала сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь „з-за пагрозы баявых дзеянняў”, акрамя толькі вельмі неабходных, у Беларусь, асабліва раіць сваім грамадзянам пазбягаць наведвання Ельска, Мазыра, Рэчыцы, Лунінца, Гомелю, Асіповічаў, Баранавічаў і Берасця.

Пры гэтым апублікаваная і мапа, дзе адзначаныя небяспечныя, на думку брытанскага МЗС, раёны. Як гаворыцца ў паведамленні МЗС Вялікабрытаніі:

„Са студзеня 2022 года нарошчванне расейскіх войскаў ля межаў Украіны, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, узмацніла пагрозу ваенных дзеянняў. У выпадку ваенных дзеянняў нашыя магчымасці па аказанні консульскай дапамогі будуць абмежаваныя”.