Старт «Мовы Нанова» ў Кіеве з канцэртам Кацярыны Ваданосавай



21 лютага ў кіеўскім арт-пабе «Торвальд» стартуюць моўныя курсы «Мова Нанова з Кіева». З гэтае нагоды, а таксама з нагоды Дня роднай мовы дасць невялічкі канцэрт запрошаная госця вечарыны Кацярына Ваданосава.

Дата: 21 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: арт-паб «Торвальд», пр. Лабаноўскага, 119-Б (ст.м. Дэмееўская), Кіеў

 Уваход вольны. Далучайцеся!