Еўразвяз увёў санкцыі супраць двух беларускіх банкаў



У дакуменце адзначаецца, што цяпер для «Банка развіцця» і банка «Дабрабыт» закрываецца магчымасць прыцягнення пазык тэрмінам больш за 90 дзён. Таксама не будзе магчымасці праводзіць аперацыі з каштоўнымі паперамі з тэрмінам абарачэння больш за 90 дзён.

Санкцыі пашыраныя і на тэхнічную дапамогу або пасрэдніцкія паслугі ў адносінах да тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, а таксама прамое або ўскоснае фінансаванне паставак такіх тавараў і тэхналогій. Акрамя таго, уведзены змены фармулёўкі ў артыкулах, якія датычацца санкцый у адносінах да нафтавай галіны.

Цяпер забараняецца імпартаваць наўпрост ці ўскосна нафту і газападобныя вуглевадародныя прадукты, якія вырабляюцца ці вывезеныя з Беларусі.

Фота: Myfin.by