Выкладчыцу журфака Ганну Курэйчык арыштавалі на 15 сутак



Дацэнтку кафедры тэлебачання і радыё журфаку БДУ Ганну Курэйчык сілавікі затрымалі 18 лютага. Як сёння стала вядома «Нашай Ніве», суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў жанчыну паводле артыкула — «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы». Курэйчык пакаралі 15 суткамі арышту.

Яе затрымалі, калі яна была на бальнічным. З якой прычыны прыйшлі да выкладчыцы, невядома. «Думаю, што зроблена гэта было для яе звальнення. Бо кантракт у яе быў да 2023 году», — адзначыў калега Курэйчык.

У верасні 2020 году Ганна Курэйчык выказвалася ў сацсетках пра падзеі ў Беларусі. На яе думку, у краіне ішло «мэтанакіраванае знішчэнне прафесіі журналіста».

Фота: journ.bsu.by