Дзень роднай мовы для батумскіх беларусаў



У Дзень роднай мовы вялікая колькасць беларусаў апынулася далёка ад Радзімы. Стваральніца беларускага клуба ў Батумі Кася Панкевіч гэты дзень пачала адзначаць нядаўна :

-У маім юнацтве, калі я пачала размаўляць, яшчэ не было традыцыі святкавання. Я яшчэ прырадняюся да гэтага свята. Але, я думаю, што самае важнае ў гэтым свяце, – гэта мовы, што ў небясецы, знікненне моў.

Па словах актывіста Аляксея Балашова, беларускай мовай трэба карыстацца штодзень:

-Я размаўляю са старэйшых класаў. Нарадзіўшыся ў рускамоўным горадзе – у Берасці, у рускамоўнай сям’і, гэта была прынцыповая пазіцыя ў юнацтве. Як перайшоў, так і размаўляю дагэтуль. У гэтым сэнсе ў мяне кожны дзень – гэта Дзень роднай мовы. Што тычыцца самой даты, то гэта добрая нагода напомніць людзям, якія можа не карыстаюцца мовай ці забыліся, вымушана карыстаюцца іншай мовай, што ёсць родная, і ў пэўным сенсе так легалізаваць у іхным мысленні такі спосаб камунікацыі.

У грузінскім Батумі пасля рэпрэсій 2020-21 гадоў апынулася некалькі тысячаў беларусаў, якія ўжо пачалі тут ствараць беларускія кавярні, вольныя прасторы і асяродкі, а таксама інтэрнэт-крамы з беларускай сімволікай.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя