Яраслаў Чарназуб: Ва Украіне пачалася вайна алігархаў (абноўлена)
„Недатыкальных ва ўкраінскай уладзе няма”, – заявіў генеральны пракурор Украіны Віктар Шокін.
„Калі прэзідэнт, прэм’ер ці іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі парушылі заканадаўства, яны абавязкова будуць прыцягнутыя да адказнасці”, – заявіў кіраўнік украінскай пракуратуры ў эфіры тэлеканала Інтэр.
„Такія выказванні – гэта інфармацыйны пыл, які скіраваны на ўкраінскі электарат, які патрабуе рэальнага змагання з карупцыяй”, – кажа ўкраінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:
– Гэтага не будзе ніколі, ні пры якіх абставінах. Пакуль што вельмі шмат гучных заяваў і ніякіх дзеянняў. Але радуе тое, што, прынамсі, ёсць такія заявы. Але пасля гэтых гучных заяваў хацелася бы пабачыць і дзеянні.
На мінулым тыдні ў часе пасяджэння кабінета міністраў Украіны былі публічна затрыманыя чыноўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле генеральнага пракурора, вядзецца праверка па фактах раскрадання бюджэтных сродкаў высопастаўленымі ўрадавымі чыноўнікамі. Вынікі праверкі пакуль не агучаныя.
Таксама ўкраінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб мяркуе, што на змену гарачай вайне на Данбасе ва Украіне пачалася ўнутраная вайна алігархаў, якая можа знішчыць краіну знутры. Пасля звальнення з пасады губернатара Днепрапятроўскай вобласці ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага замяшанага ў скандале вакол кампаніі „Укранафта”.
Цяпер наступіла часовае зацішша, але змаганне групы Каламойскага за ўплывы на фінансы Украіны працягнецца надалей лічыць Яраслаў Чарназуб:
– Яе намагаліся валіць у свой час – у Кучмы нічога не ўдалося, у Януковіча нічога не ўдалося. Не так проста, паколькі замацаваліся вельмі моцна і больш за тое на такіх сур’ёзных інфраструктурных напрамках, якія могуць вельмі моцна дэстабілізаваць краіну. Той самы банкаўскі напрамак – група „Прыват”, якая фактычна кантралюе выплаты па ўсёй краіне. Уявіце што можна зрабіць, якую шкоду краіне можна нанесці, а гэтыя людзі не грэбуюць нічым, шантажаваць краіну ў тым ліку.
22 сакавіка Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон пра акцынерныя таварыствы, які абмяжоўваў кантроль Ігара Каламойскага за кампаніяй „Укрнафта”. У адказ у будынак кампаніі былі ўведзеныя ўзброеныя людзі, якія прадстаўлялі алігарха.
Украінскі ўрад склікаў агульнае паседжанне акцыянераў кампаніі, каб вызначыць яе далейшую дзейнасць.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя