Леанід Спаткай: Расея стварае вакол сябе буферныя зоны
Навошта ў Маскве пайшлі на прызнанне незалежнасці так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік? Распавядае аналітык праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай.
– Мэта прызнання – гэта стварэнне своеасаблівага буфера на межах Расеі. Дарэчы, такія ж буферы стваралі бальшавікі на межах з Савецкай Расеяй у выглядзе Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, або Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Украіны – буферныя зоны, каб напрамую тая ж Польшча, альбо там іншыя краіны не зрабілі нападу. Таксама зараз Расея такія вось буферныя зоны робіць на сваіх межах. Адзін з элементаў гэтай буфернай зоны – гэта якраз-такі Беларусь. А другі элемент – гэтыя так званыя рэспублікі ЛНР, ДНР.
Адзінай рэакцыяй Менску на падзею пакуль што стала заява Міністэрства замежных спраў Беларусі: “мы з разуменнем і павагай ставімся да рашэння расейскага боку…” Прычым на раніцу серады на сайце міністэрства заява дасяжная толькі ў расейскамоўнай версіі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя