Уладзімір Зяленскі: Працуе ўвесь сектар абароны Украіны. Без панікі. Мы моцныя. Мы пераможам!
Ва Украіне ўводзіцца ваеннае становішча. Пра гэта абвясціў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
– Сёння раніцай прэзідэнт Пуцін аб’явіў пра пачатак спецыяльнай вайсковай аперацыі на Данбасе. Расея зрабіла ўдары па нашай вайсковай інфаструктуры і па нашых памежных заставах. У многіх населеных пунктах Украіны былі чутныя выбухі. Мы ўводзім ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі нашай дзяржавы.
Уладзімір Зяленскі заклікаў украінцаў захоўваць спакой і заставацца дома, а таксама паведаміў, што ўжо правёў тэлефонную размову з Байдэна.
– Хвіліну таму я правёў размову з прэзідэнтам Байданам. Злучаныя Штаты Амерыкі ўжо пачалі збіраць міжнародную падтрымку. Сёння ад вас, ад кожнага з вас патрэбны спакой. Па магчымасці, калі ласка, заставайцеся дома. Мы працуем. Армія працуе. Працуе ўвесь сектар абароны Украіны. Без панікі. Мы моцныя. Мы гатовыя да ўсяго. Мы ўсіх пераможам. Бо мы Украіна. Слава Украіне!
У Кіеве запрацавалі сірэны грамадзянскай абароны.
Беларускае Радыё Рацыя