Зварот Зянона Пазьняка да войска Беларусі



Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ з нагоды ўварвання Расеі ва Украіну зрабіў зварот да вайскоўцаў Беларусі. У ім гаворыцца наступнае:

„Крамлёўская кліка Пуціна пад выглядам ваенных манеўраў акупавала Беларусь, увяла на нашу тэрыторыю свае войскі, танкі, ракеты і самалёты. Акупанты гаспадары і робяць на нашай зямлі ўсё, што хочуць.

Сёння, 24 лютага, у 4 раніцы Расея напала на Украіну. Расейцы бамбардуюць украінскую ваенную інфраструктуру, аэрапорты і гарады. Расейскія танкі пераехалі з Крыма і з усходу ў Харкаў і Марыупаль. Украінскае войска бароніць Радзіму. Украінцы гатовыя змагацца за сваю зямлю. Прэзідэнт Украіны даў указ аб раздачы зброі людзям, якія здольныя абараніць Радзіму.

Расейскія захопнікі ў Беларусі апранулі сваіх байцоў у беларускую вайсковую форму, знайшлі беларускія шэўроны і рыхтуюцца нападаць на ўкраінцаў пад выглядам беларусаў. Расейцы ўжо расстралялі Чарнігаўшчыну з Беларусі.

Наш зварот да беларускіх вайскоўцаў і беларускага войска ў сувязі з гэтым: не страляйце ва ўкраінцаў, не страляйце ў Украіну. Перавесці зброю супраць расейскіх захопнікаў у Беларусі, знішчаць іх усімі сродкамі і відамі зброі. Гэта канстытуцыйны абавязак кожнага беларускага салдата і кожнага беларуса. Калі немагчыма вярнуць зброю супраць акупантаў, перадайце падраздзяленні ўкраінцам.

Смерць расейскім акупантам! Жыве Беларусь! Слава Украіне!”.

24. 02. 2022. Зянон ПАЗЬНЯК (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту „Вольная Беларусь”)