Дзмітрый Кулеба: Неабходна ізаляваць Расею!



Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба 25 лютага заклікаў у Twitter ізаляваць Расею ад усяго цывілізаванага свету пасля начных абстрэлаў Кіева.

„Жахлівыя ракетныя ўдары па Кіеве. Апошні раз падобнае здаралася з нашай сталіцай у 1941 годзе, калі на яе напала фашысцкая Германія”, – падкрэсліў Кулеба”.

Ён запэўніў, што Украіна пераможа ў вайне з акупантамі і заклікаў дзяржавы свету парваць усе сувязі з Расеяй.

„Спыніць Пуціна. Ізаляваць Расею. Парваць усе сувязі. Выкінуць Расею з усяго свету”, – напісаў украінскі міністр.