Вольга Карач: Апазіцыя павінна сфармуляваць свае гарантыі грамадству



Кіраўнік кампаніі «Наш дом» Вольга Карач прыме рашэнне, ці прымаць ёй удзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Пакуль жа на думку палітыка, усёй апазіцыі трэба вызначыцца з альтэрнатывамі, якія можна прапанаваць грамадству. «Адхіліць Лукашэнку ад улады – толькі палова справы, трэба яшчэ прапанаваць пэўныя гарантыі», – кажа Вольга Карач.

– Лукашэнка спрабуе ўкласці ў галовы людзей, што дыктатура – гэта не так дрэнна, калі мы параўнаем з хаосам, калі не плоцяць заробкі. Пачынаецца такі гандаль паміж Лукашэнкам і насельніцтвам наконт новага сацыяльнага кантракту. Я дыктатар, так, сапраўды, я проста яшчэ мацней завінчваю гайкі ў палітычнай машыне, але гараную вось гэта. І апазіцыі таксама трэба падумаць пра пэўныя гарантыі, што выправіцца эканамічная сітуацыя, свабода слова ці правы чалавека – гэта вельмі важная частка ў тым ліку эканамічнага дабрабыту.

Ужо заўтра кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач абяцала абвесціць аб сваім удзеле альбо няўдзеле ў выбарчай кампаніі. Ужо заявіў аб удзеле ў прэзідэнцкай гонцы лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, а таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя