У Беларусі ўзнікла праблема з аплатай карткамі Visa



Беларусы паведамляюць аб праблемах з аплатай карткамі Visa, піша тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Як паведамляе „Прыёрбанк”: Цяпер могуць назірацца цяжкасці з правядзеннем аперацый па картках плацежнай сістэмы Visa. Вядуцца аператыўныя работы па аднаўленні працаздольнасці сістэм.

У „Технобанк” адзначылі што плацежная сістэма Visa увяла абмежаванні па картках Visa. Спыненне адбылося з-за санкцый у дачыненні да банка-інвестара „Банк БелВЭБ”.