Сусветныя акцыі ў падтрымку Пачобута і Борыс
Ужо 11 месяцаў за кратамі ўтрымліваюцца лідары Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут. Сёння, 26 лютага, у розных краінах свету ў знак салідарнасці з імі, а таксама з усімі палітычнымі вязнямі, адбудуцца вялікія акцыі.
Кажа галоўны рэдактар сайта znadniemna.pl – Анджэй Пісальнік:
– Клубы газеты польскай будуць рабіць гэта. Між іншым у Чыкага, ЗША, у Аўстраліі, у Сіднеі, і ў Берліне будуць пікетаваць расейскія амбасады, і ў Варшаве таксама. Паўсюдна будзе пікетаванне расейскіх амбасадаў і прадстаўніцтваў. Калі консульства, напрыклад у Чыкага, то консульства расейскае. І ў Гданьску таксама консульства расейскае.
Усе маніфестацыі распачнуцца а 12-ай гадзіне мясцовага часу. Іх удзельнікі будуць патрабаваць вызвалення чальцоў Саюза палякаў у Беларусі, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі, а той, у сваю чаргу, падтрымлівацца расейскіх прэзідэнтам Пуціным. Таму ў якасці месца правядзення акцый абралі менавіта расейскія дыпламатычныя пляцоўкі.
Напярэдадні акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс прайшла ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя