ЗША назвалі ідэю Масквы аб перамовах з Украінай у Менску «дыпламатыяй пад руляй пісталета»



Злучаныя Штаты ахарактарызавалі прапанову Расеі аб перамовах з Украінай як «несурʼёзную» і заклікалі Маскву прадэманстраваць сваю прыхільнасць дыпламатыі, вывеўшы войскі з тэрыторыі суседняй дзяржавы. Пра гэта піша «Голас Амерыкі».

Пасля ўварвання ва Украіну «цяпер назіраем, як Масква прапануе заняцца дыпламатыяй пад руляй пісталета.

Гэта не сапраўдная дыпламатыя», заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс.

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расея гатовая накіраваць дэлегацыю ў Менск для перамоваў з украінскім кіраўніцтвам.

Вашынгтон не бачыць ніякіх прыкмет таго, што Уладзімір Пуцін гатовы пайсці на дээскалацыю ва Украіне, заявіў Прайс, выступаючы на прэс-брыфінгу ў Дзярждэпартаменце.