Пачатак



Югаслаўская вайна пачатку 90-ых, натаўскія бамбардзіроўкі канца 90-ых гадоў. Усё яшчэ шмат каму Сербія асацыюецца з гэтымі падзеямі. А нам? Са смакам фруктаў і агародніны з гаманлівых рынкаў, пахам кавы бялградскіх кавярняў, смакам плескавіцы, паўсюдных роштіляў і пекараў ды, у рэшце рэшт, багатай культурай мінулага з яе сучаснымі выявамі.

Прагуляемся самымі вялікімі і вядомымі праспектамі, як і схаванымі сярод камяніцаў вулачкамі. Наведаем знакамітыя будоўлі і памятнікі Бялграда, але адшукаем таксама цікавае ў жылых раёнах і маленькіх майстэрнях. Якім пакажацца нам Бялград? Як мы будзем на яго глядзець?

Beograd

Цягам красавіка паспрабуем пазнаць абліччы горада, у якім Сава сустракаецца з Дунаем, а мы сустрэнемся на хвалях Беларускага Радыё Рацыя кожны аўторак, чацвер і суботу а 8.50  паводле польскага часу, 9.50 паводле беларускага.

Слухайце на Беларускім Радыё Рацыя ды глядзіце відэа на сайце racyja.com

Запрашаем! Радэк Дамброўскі і Іло Карпюк