З’явілася новая серыя „Оршазнаўства”



У сеціве з’явіўся навучальны ролік „Оршазнаўства. Расліны і жывёлы”. У няпростыя для культуры часы беларускамоўны адукцыйны відэа-ролік быў створаны творчай групай энтузіястаў-аршанцаў і грамадскай ініцыятывай „Звяз”.

У 2020 годзе выйшаў першы ролік „Оршазнаўства. Геалогія”. А 25 лютага лютага 2022 года ў сеціве з’явілася другая частка – „Оршазнаўства. Жывёлы і расліны”.

Оршазнаўства. Расліны і жывёлы – YouTube

У другой серыі „Оршазнаўства”, акрамя галоўнага героя – Вожыка, з’явіўся чорна-белы кот Сам-Самыч, які жыве на гарадскім сметніку. У цітрах адзначана, што відэа прысвячаецца краязнаўцу і грамадскаму дзеячу Алесю Шутаву (1970-2016), які з’яўляецца адным з аўтараў падручніка для пазакласнага навучання „Оршазнаўства”.

Беларускае Радыё Рацыя