Банк БелВЭБ папярэдзіў кліентаў пра абмежаванне аперацый на картках
Банк БелВЭБ папярэдзіў кліентаў пра абмежаванне аперацый на картках з-за санкцый ЗША і Еўразвязу.
«Банк БелВЭБ адным з першых банкаў сутыкнуўся з наступствамі санкцый Еўразвязу і ЗША. Спадзяемся на разуменне з вашага боку», — гаворыцца ў паведамленні.
Кліентаў банка таксама паінфармавалі, што ажыццяўленне аперацый па картках Visa на замежных анлайн-сэрвісах (Яндекс, Wildberries, AliExpress, Ozon і інш.), а таксама з дапамогай Apple Рау будзе недаступнае.
Таксама ў банку паведамілі, што часова ўводзяцца абмежаванні на пакупку замежнай валюты ў інтэрнэт-банкінгу і мабільным дадатку UP. Прытым банкаматы банка БелВЭБ і банкаў-партнёраў працуюць у «штатным рэжыме».