Павел Латушка заклікае беларускіх салдатаў пакідаць свае часткі
Лідар НАУ Павел Латушка звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і прызыўнікоў:
– Калі вы атрымалі позву ў ваенкамат і маеце баявы дух для барацьбы супраць рэжыму Лукашэнкі, заклікаем вам далучыцца да Узброеных сілаў Беларусі, каб атрымаць у рукі зброю. Са зброяй у руках вы можаце стаць на абарону ўкраінскага народа ў барацьбе з вар’ятам-дыктатарам.
Тым, хто не гатовы браць у рукі зброю, Латушка раіць не хадзіць да ваенкаматаў, не адказваць на незнаёмыя нумары, не забіраць заказныя лісты з пошты і змяніць месцажыхарства:
– Таксама звяртаюся да салдатаў і афіцэраў – не выконвайце злачынных загадаў, складзіце зброю, пакідайце размяшчэнне частак. Гэта не будзе з’яўляцца дэзерцірствам па беларускім законе. Толькі генералы пагадзіліся замазаць сябе крывёй і ганьбай.
Гэтак гаворыць у сваім звароце лідар НАУ.
Беларускае Радыё Рацыя