Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларускага народа
Зяленскі заявіў, што Кіеў згодны на перамовы з Расеяй, але не ў Менску.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім новым звароце звярнуўся да беларускага народа ў дзень рэферэндуму, а таксама патлумачыў, чаму Менск не можа быць месцам для правядзення мірных перамоў:
– Зараз мы кажам – не Менск. Пляцоўкай могуць быць іншыя гарады для сустрэчы. Канешне ж, мы хочам міру, мы хочам сустракацца, мы хочам сканчэння вайны. Варшава, Браціслава, Будапешт, Баку – гэта ўсё мы прапанавалі расейскаму боку, ды іншы любы горад нам падыходзіць. У краіне, з тэрыторыі якой не лецяць ракеты. Толькі так перамовы могуць быць сумленнымі і могуць сапраўды скончыць вайну.
Шчыра жадаю Беларусі зноў стаць той самай добрай, бяспечнай Беларуссю, якія ўсе бачылі не так даўно. Зрабіце правільны выбар! Я ўпэўнены – гэта галоўны выбар вашага вялікага народа.
Беларускае Радыё Рацыя