„НЕ ганебнаму рэферэндуму ў Беларусі!”
Паўсотні беларусаў выйшла на цэнтральную плошчу Батумі, каб сказаць НЕ ганебнаму рэферэндуму ў Беларусі.
Гучалі лозунгі “Лукашэнку – у аўтазак!”, „Не-вайне!”, “Беларусы супраць расейскай агрэсіі!”
На акцыі былі актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі і розных дваравых чатаў. Былі бачныя сцягі менскага Зялёнага Лугу і Трактарнага пасёлка, Грушаўкі ды іншых супольнасцяў.
Беларускае Радыё Рацыя