Эва Копач не паедзе на жалобныя мерапрыемствы ў Смаленск



Прэм’ер Польшчы Эва Копач не паедзе на жалобныя мерапрыемствы ў Смаленск. У дадзенай палітычнай сітуацыі візіт прэм’ера польскага ўраду ў Расею непажаданы – заявіў сёння ў інтэрв’ю тэлеканалу tvn24 старшыня палітычнага кабінету прэм’ера краіны Марцін Кервеньскі.

У Смаленск, у сувязі з 5-ай гадавінай авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёта, паедзе ўрадавая дэлегацыя на чале з міністрам культуры Малгажатай Аміляноўскай і старшынём канцылярыі галавы ўрада Яцэкам Ціхоцкім.

10 красавіка Эва Копач прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях на могілках “Powązki” ў Варшаве.

Пяць гадоў таму – 10 красавіка 2010 года – у катастрофе Ту-154М пад Смаленскам загінулі ўсе 96 пасажыраў, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі і яго жонка Марыя. Польская дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасці з нагоды 70-ай гадавіны смаленскай катастрофы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ria.ru