Нацбанк Беларусі падымае стаўку рэфінансавання



Гэта вынік аслаблення беларускай валюты з-за расейскай агрэсіі, а таксама вынік заходніх санкцый. Да стаўкі рэфінансавання прывязаныя крэдыты, гэта значыць банкаўскія пазыкі павінны падаражэць.

Таксама паведамляюць, што на першых таргах на біржы даляр ужо вышэйшы за тры беларускія рублі, ён падаражэў на 10 працэнтаў. Аб 11-ай гадзіне, з вялікім спазненнем, пачаліся таргі на беларускай валютна-фондавай біржы: кошт даляра адразу перакрочыў тры рублі.

Беларускае Радыё Рацыя