У Варшаве адбудзецца сустрэча з сябрамі БНС
1-га сакавіка 2022 года адбудзецца спатканне з сябрамі Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту „Вольная Беларусь”.
З інфармацыяй пра прынцыпы і пра палітыку БНС, пра арганізацыю беларускага змагання супраць акупацыі Беларусі выступіць Зянон Пазьняк.
Пачатак – 18.00 Адрас сустрэчы: Варшава, ul. Złota 7/9 (Klub Hybrydy).