Лявон Вольскі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў



Вядомыя спевакі, спартоўцы і іншыя знакамітыя асобы публікуюць відэазвароты да беларускіх вайскоўцаў, каб не дапусціць іх удзелу ў вайне на баку расейскіх акупацыйных войскаў. Адным з першых да беларускіх вайскоўцаў звярнуўся вядомы рок-музыка Лявон Вольскі

– Я звяртаюся да нашых сяброў-украінцаў, паверце, мы зробім усё, каб вас падтрымаць. Усімі дасяжнымі нам сродкамі мы вас падтрымаем. Я хачу звярнуцца да беларускіх жаўнераў, якіх уцягваюць у гэтую страшную сітуацыю, зрабіце ўсё, каб не выконваць злачынных загадаў, інакш вы потым апынецеся на лаве падсудных побач са сваімі расейскімі калегамі і гэта было б вельмі непрыгожа, калі нашу краіну на доўгія-доўгія гады асацыявалі з краінай-агрэсарам Расеяй. Падумайце пра гэта.

Лідар гурту Brutto Сяргей Міхалок, які некалькі гадоў таму пераехаў з Менска ў Кіеў, у сваім звароце заклікаў беларускіх вайскоўцаў не падначальвацца ніякім загадам камандавання, калі яно будзе накіроўваць іх на вайну ва Украіну. Узброеныя сілы Украіны Міхалок назваў «наймацнейшай арміяй у свеце».

Беларускае Радыё Рацыя