Батумі супраць вайны
Плошча Еўропы ў Батумі ужо 4-ты дзень запар збірала некалькі соцен чалавек. Падтрымаць Украіну выйшлі як грузіны, так і рускія, беларусы, украінцы.
Кажуць удзельнікі акцыі:
– Мы дастаткова доўга былі апалітычнымі. Калі такімі і здастанемся, то вайна прыйдзе і ў наш дом.
– Сістэма глабальнай бяспекі ў свеце парушана і ў Еўропе. Гэтая вайна маштабная. Яна закране кожнага. Рана ці позна. Калі не спыніць. Я супраць вайны. Я ўвогуле не пацыфіст, але я супраць вайны. Асабліва калі вайну вядуць паміж сабой брацкія народы.
– Таму што зараз 21 стагоддзе. З-за зямлі вайны не павінна быць. Людзі не павінны паміраць. Я думаю, гэтае зло трэба спыніць.
– Уварваліся на тэрыторыю незалежнай краіны. Прыйшлі нібыта да сябе дамоў. Дыктуюць нейкія правілы: аддайце Луганск. Чаму яны павінны аддаваць свае землі?
У сталіцы Аджарыі таксама адбываецца збор гуманітарнай дапамогі і дзейнічае штаб, праз які ўкраінцы могуць знайсці сабе жытло і атрымаць дапамогу, калі яны патрапяць у Грузію.
Беларускае Радыё Рацыя