Украінскія дзеці запісалі песню „Купалінка” як зварот да беларускіх дзяцей



Васыль Курій, жыхар Львоўскай вобласці, грамадскі дзеяч, звярнуўся да беларусаў. У сваім звароце ён падкрэсліў, што любая вайна выйграецца не толькі зброяй. Менавіта таму дзеці з Львоўскай вобласці запісалі песню “Купалінка” як зварот да беларускіх дзяцей і іх бацькоў.