Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць у Менску 10 сакавіка
Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць у Менску 10 сакавіка (пачатак суда аб 11-й гадзіне), паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у „наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб” і ў „здзеку з дзяржаўных сімвалаў”.
Крымінальную справу разгледзіць Менскі гарадскі суд, суддзя — Алена Шылько.
Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка мінулага года. Па версіі Генпракуратуры Беларусі, мастак „здзейсніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый”. Маецца на ўвазе выстаўленне на выставе ў Гародні партрэта ўдзельніка пасляваеннага беларускага антысавецкага руху Яўгена Жыхара. Крамолу ўбачылі і ў іншых яго творах ды акцыях. Алесь Пушкін прызнаны палітычным вязнем.