Аляксей Януковіч: Адзіным ад апазіцыі будзе той, хто збярэ патрэбную колькасць подпісаў



Спадзяванні на тое, што апазіцыя здолее распрацаваць супольную працэдуру выхаду на адзінага кандыдата ў прэзідэнты, на жаль, ня спраўдзіліся, – кажа старшыня Партыі БНФ. І вярнуцца да гэтага пытання можна будзе ўжо пасля этапу збору подпісаў.

– На маю думку тыя, хто здолее пераадолець гэты этап, хаця магчыма такі кандыдат будзе толькі адзін, і ўсе пытанні адпадуць самі сабой. Хто ж будзе адзіным? Калі, напрыклад, два кандыдаты ці болей, што малаверагодна, але не выключана, пераадолеюць гэты этап, тады можна будзе паўторна вярнуцца да пытання кансалідацыі сілаў і выхаду на адзінага кандыдата.

А на сённяшні момант гэта тэма ўжо неактуальна. „Размаўляць няма аб чым і няма з кім,” – лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя