Вайна ва Украіне, 2 сакавіка (абноўлена)



Расейскі снарад трапіў ва Успенскі сабор Харкава

Там хаваліся людзі, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Пра гэты абстрэл паведаміў дарадца ўкраінскага МУС Антон Герашчанка.

А тым часам Украінскія праваслаўныя епархіі Маскоўскага патрыярхату (!) адна за адной перастаюць памінаць пры набажэнствах патрыярха Кірыла

На дадзены момант вядома, што спынілі памінаць Кірыла Сумская, Уладзіміра-Валынская, Львоўская, Уманская епархіі.

Моцны выбух прагрымеў у раёне Кіеўскага вакзалу.

Дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Антон Герашчанка піша, што ён прагучаў у раёне падземнага пераходу паміж гатэлем «Ібіс» і Паўднёвым вакзалам.

Вроцлаў адмовіўся ад афіцыйнага партнёрства з Гроднам

Пра гэта паведаміў прэзідэнт горада Яцэк Сутрык.

Ён адзначыў, што Гародня застаецца для Вроцлава важным партнёрам, але адміністрацыя горада «не можа супрацаваць з рэжымам, які нападае на суседа».

Па словах Сутрыка, Вроцлаў і далей будзе падтрымліваць беларускіх эмігрантаў і апазіцыянераў. Замест герба Гародні ў гарадской адміністрацыі Вроцлава павесілі бел-чырвона-белы сцяг.

***

2 сакавіка ў міністэрстве абароны ЗША агучылі журналістам даныя пра тое, што з пачатку масавага ўварвання ва Ўкраіну расейская армія зрабіла больш 450 пускаў ракетаў па ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе CNN.

У Пентагоне адзначылі, што расейскія ваенныя запускалі ракеты „усіх масцяў і памераў”, у тым ліку малой і сярэдняй далёкасці, крылатыя і надводныя.

А тым часам Белы дом абвясціў новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі за ўварванне ва Украіну

  • Строгі экспартны кантроль высокатэхналагічных тавараў; 
  • Санкцыі супраць 22 абаронных прадпрыемстваў Расіі; 
  • Абмежаванне на экспарт тэхналогій для нафтаздабываючай прамысловасці;
  • Санкцыі на кампаніі, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні арміі Расеі і Беларусі.

Ва Украіну прыбыла супрацьтанкавая зброя і «Стынгеры» з Германіі

Ва Украіну прыбыла зброя з Германіі — 1000 адзінак супрацьтанкавай зброі і 500 зенітных ракет тыпу «Стынгер». Пра гэта паведаміла выданне Bild.

78% людзей у Германіі падтрымліваюць пастаўкі нямецкай зброі ва Украіну, паведамляе выданне.

Да нападу Пуціна толькі 22% рэспандэнтаў у апытанні Insa для Bild на мінулым тыдні выказаліся за пастаўку зброі ва Украіну.

Аператыўная інфармацыя ад Генеральнага штаба УСУ станам на 6-ю гадзіну вечару.

***

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прапанаваў стварыць фонд для аднаўлення Украіны на €100 мільярдаў. Пра гэта ён сказаў 1 сакавіка ў час сустрэчы з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен, паведамляецца на сайце польскага ўраду.

Матэвуш Маравецкі

***

З пачатку расейскага ўварвання па тэрыторыі Украіны было выпушчана 180 ракет

Акрамя вайсковых аб’ектаў, ад іх пацярпелі грамадзянская інфраструктура і жылыя кварталы населеных пунктаў.

Таксама за мінулыя суткі да трыццаці баявых самалётаў парушылі паветраную мяжу Украіны, пераважна з боку Беларусі, і яны бамбардавалі таксама і мірнае насельніцтва.

Такія звесткі прыводзіць Генштаб Украіны на 18.00 2 сакавіка.

***

Генеральная Асамблея ААН у рамках спецыяльнай сесіі прыняла рэзалюцыю з асуджэннем аперацыі Расеі ва Украіне

За прагаласавала 141 дзяржава, супраць пяць (Расея, Беларусь, Сірыя, КНДР, Эрытрэя), устрымаліся 35 (сярод іх Кітай, Індыя, ПАР, Казахстан, Пакістан, Іран, Ірак, Куба, ЦАР).

***

Украінцы вызвалілі Макараў на Кіеўшчыне і замацаваліся ў горадзе

Пра гэта ў Facebook паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны.

***

Мінабароны Расеі: Ва Украіне загінулі 498 расейскіх вайскоўцаў

Упершыню расейская дзяржава назвала сваю лічбу забітых расейскіх салдат.

Таксама расейцы паведамляюць пра 1597 параненых.

Гэтыя лічбы істотна адрозніваюцца ад украінскіх.

Украінцы паведамлялі сёння пра 5840 забітых расейцаў.

***

У Харкаўскай вобласці больш за 40 тыс. людзей засталіся без газу

Газаправод у Харкаўскай вобласці пашкоджаны ў выніку авіяўдару. Многія людзі засталіся без газу.

Пра гэта паведамляе „Аператар ГТС”.

Адзначаецца, што газаправод – адвод у Харкаўскай вобласці пашкоджаны ў выніку авіяўдару.

Па стане на 14:55 2 сакавіка з-за пашкоджання газаправода – адводу супрацоўнікі „Аператара ГТС” вымушаныя адключыць ГРС Ізюм і Бражкоўку. З-за гэтага спынена газазабеспячэнне ў горад Ізюм. Без газу застануцца больш за 40 тысяч жыхароў горада.

Па папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых у выніку выбуху сярод супрацоўнікаў прадпрыемства няма.

„Транспарціроўка газу будзе адноўлена пасля адпаведных рамонтных работ, як толькі іх правядзенне будзе магчыма”, – паведамілі ў кампаніі.

***

EA Sports FIFA выдаляе Зборную Расеі і ўсе расейскія футбольныя клубы з камп’ютарных гульняў FIFA 22, Fifa Mobile і FIFA Online

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве EA SPORTS FIFA.

***

Супрацоўніца «Яндэкса» звольнілася на знак пратэсту супраць метадаў яго працы

Тоня Самсонава, экс-журналістка «Эха Москвы» і заснавальніца сэрвісу The Question, заявіла, што прычынай яе звальнення стала праца « Яндэкс-навінаў». Гэты сэрвіс не паказвае значную колькасць паведамленняў, звязаных з уварваннем Расеі ва Украіну.

***

На станцыі кіеўскага метро выявілі дыверсантаў, адзін з іх хаваў патроны ў дзіцячай забаўцы

У Кіеве на станцыі метро праваахоўнікі выявілі пяцёх дыверсантаў.

Пра гэта паведамляе сталічная паліцыя ў Facebook.

Мужчыны нібыта прыйшлі на адну са станцый метро, каб пераначаваць, але паводзілі сябе падазрона.

«Падчас стараннага агляду ў аднаго з дыверсантаў паліцыя выявіла схаваную дзіцячую цацку з патронамі. Пры сабе меў патроны і яго таварыш, грамадзянін Беларусі. Акрамя таго, на гэтай жа станцыі аператыўнікі Нацыянальнай паліцыі выявілі варожага дыверсанта, які перадаваў ворагу пазіцыі падраздзяленняў Узброеных Сілаў праз месэнджары», — гаворыцца ў паведамленні.

***

У Расеі, падобна, пачалі блакаваць ютуб

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Роскомсвобода».

Канал піша, што сёння назіраецца блакіроўка домена yt3.ggpht.com сэрвісу Youtube, які выкарыстоўваецца для загрузкі выяў і іншага статычнага кантэнту на хостынг.

***

Аператыўна-тактычная групіроўка «Усход»: Дакументы на вайну з Украінай былі падпісаныя яшчэ ў сярэдзіне студзеня

***

Нацбанк Украіны забараніў у краіне плацежныя карткі Расеі і Беларусі.

***

Перамовы: Расейская дэлегацыя выехала на месца сустрэчы з украінскай

Пра гэта паведамляе БелТА. сёння чакаецца другі раўнд перамоваў Украіны і Расеі.

У Кіеве праваахоўнікі выявілі пяцёх дыверсантаў на адной са станцый метро. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні сталічнай паліцыі ў Facebook. Паведамляецца, што мужчыны нібыта прыйшлі на адну са станцый метро, каб пераначаваць і спыніцца ў сховішчы, але паводзілі сябе падазрона.«Падчас стараннага агляду ў аднаго з дыверсантаў паліцыя выявіла схаваную дзіцячую цацку з патронамі. Пры сабе меў патроны і яго таварыш, грамадзянін Беларусі. Акрамя таго, на гэтай жа станцыі аператыўнікі Нацыянальнай паліцыі выявілі варожага дыверсанта, які перадаваў ворагу пазіцыі падраздзяленняў Узброеных Сіл праз мэсанджары», — гаворыцца ў паведамленні.

***

Узброеныя сілы Украіны знішчылі камандавы пункт расейцаў у сяле Дзіцяткі пад Чарнобылем.

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале УСУ.

„УСУ знішчылі камандавы пункт оркаў у сяле Дзіцяткі пад Чарнобылем. Начальнік штаба 36-й арміі Усходней ваеннай акругі генерал-маёр Сяргей Ніркоў уцёк у Беларусь. А свой жа асабовы склад пакінуў на знішчэнне нашай арміі. Вось вам і бясстрашны рускі генерал. Рускія ж сваіх не кідаюць, так?” – гаворыцца ў паведамленні.

***

Кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія пацвердзіў, што чарговыя перамовы Расеі і Украіны адбудуцца сёння ўвечары.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што ва Украіну едзе першая тысяча добраахвотнікаў з 16 краін.

***

Паводле „Радыё Свабода” адказнасьць за блякаваньне сыстэм Беларускай чыгункі ўзяла на сябе групоўка «Кібэрпартызаны». Адпаведнае паведамленьне зьявілася ў іхным тэлеграм-канале.

«Мэта атакі — затармазіць перакідваньне акупацыйных войскаў і даць украінцам больш часу на адбіцьцё нападу, — гаворыцца ў ім. — Зараз кампутарная сетка БЧ знаходзіцца ў стане каляпсу. Дарога пераходзіць у ручны рэжым кіраваньня, што істотна запаволіць рух цягнікоў, але ня створыць аварыйнай сытуацыі. На гэты момант таксама не працуюць сайты pass.rw.by, portal.rw.by, rw.by. Унутраная сетка будзе адключаная, пакуль войскі РФ не пакінуць тэрыторыю РБ і ўдзел вайсковых сілаў Беларусі ў фашысцкай агрэсіі ня спыніцца».

Чарговая атака на сыстэмы аўтаматызацыі Беларускай чыгункі адбылася ўдзень 2 сакавіка. Адказнасьць за яе таксама ўзялі на сябе хакеры з групоўкі «Кібэрпартызаны»

«Сёньня, у 12 гадзін па менскім часе, была зроблена чарговая атака на сеткавую інфраструктуру Беларускай чыгункі, — гаворыцца ў паведамленьні на чыгуначным канале belzhd_live. — Не функцыянуюць на гэты момант: сыстэма ГВР (Графік выкананага руху), „Нататнік кіраўніка“, „Абанэнцкі пункт“, аўтаматызаваная сыстэма „Аўтадыспэтчар“ і іншае спадарожнае праграмнае забесьпячэньне. Закранута сыстэма ДЦ „Нёман“ — назіраюцца праблемы з рухам цягнікоў».

***

Расійскія тэлеканалы і СМІ пачалі публікаваць сюжэты пра пахаванні вайскоўцаў, якія загінулі ў час «спецаперацыі ва Украіне».

Труны прыязджаюць у шматлікія рэгіёны краіны: ад Кубані да Кузбаса.

Украінскі бок паведамляе амаль пра 6 тысяч загінулых расейскіх вайскоўцаў. Расея хавае інфармацыю пра страты і жорстка рэпрэсуе СМІ, якія публікуюць звесткі, што не супадаюць з афіцыйнай расейскай прапагандай. Тых, хто распаўсюджвае «фэйкі», прапануюць садзіць у турму на 15 гадоў.

***

Дарадца Офісу прэзідэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч заявіў, што наступ расейскіх войскаў з чарнігаўскага і сумскага кірункаў спыненыя, а пад Херсонам і Мікалаевам працягваюцца баі.

«Настаў пэўны псіхалагічны пералом на полі бою. Усе ведаюць, што праціўнік масава кідае зброю, здаецца ў палон або перамяшчаецца ў бок беларускай ці расейскай мяжы», — заявіў Аляксей Арастовіч на брыфінгу 2 сакавіка.

Паводле яго трымаюцца толькі тыя расейскія падраздзяленні, якімі кіруюць непасрэдна вышэйшае вайсковае кіраўніцтва ў званьні генералаў. «Паводле афіцыйных паведамленняў, яны пачалі кідаць у бой нават курсантаў вайсковых вучэльняў. Гэта азначае, што ўся расейская армія ня можа справіцца з Украінай, з украінскім народам і Ўзброенымі сіламі Ўкраіны».

У той жа час Арастовіч дадаў, што пакуль няма пацвярджэння, што беларуская армія ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны.

«Ёсьць сігналы, якія цяпер правяраюцца. Але ровень гэтых сігналаў недастатковы для таго, каб сцьвярджаць, што беларусы ўжо ўдзельнічаюць у баях супраць Узброеных сіл Украіны».

***

Пуцін разлічваў захапіць Украіну за тры дні. Менавіта такі запас харчоў быў разданы салдатам, адправіўшы іх ваяваць. „Паводле загаду вышэйшага кіраўніцтва РФ у захопнікаў забралі тэлефоны і дакументы, выдалі ежы і вады на тры дні і выправілі ваяваць з Украінай” – гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Пра гэта згадваецца ў чарговым відэа СБУ з допытам расейскага жаўнера, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ. 

***

Кіеў і Вышгарад скалынаюцца ад выбухаў. Пасля 15:00 у некаторых раёнах украінскай сталіцы і ў яе прыгарадзе – Вышгарадзе – чуецца серыя выбухаў, паведамляе unian.net.

Як паведамляюць відавочцы, грымяць працяглыя выбухі, людзі хаваюцца ў падземках.

* * *

Расейскія войскі больш як 14 гадзін абстрэльваюць Марыупаль. Гарадская рада паведаміла: «Расейскія акупанты знішчаюць цывільнае насельніцтва ды забіваць дзяцей. За гэты час 42 параненых». У горадзе абстрэламі пашкоджаныя радзільны дом і дзясяткі жылых будынкаў. Знішчылі школу і інтэрнат для перасяленцаў.

Згодна з інфармацыяй украінскіх уладаў, з пачатку нападу Расеі на Ўкраіну загінулі ўжо 2 тысячы цывільных грамадзянаў.

* * *

Больш за 875 тысяч чалавек пакінулі Украіну з пачатку вайны, паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў Шабіа Манту.

Гэта апошнія даныя агенцтва ААН па справах бежанцаў. Гэтая колькасць вырасла адразу на 200 тысяч за апошнія 24 гадзіны.

Больш за ўсё — каля паўмільёна чалавек перайшлі мяжу з Польшчай, 116 тысяч у Венгрыі, 79 тысяч у Малдове, 67 тысяч у Славакіі, 45 тысяч у Румыніі, 43 тысячы ў Расіі і 350 чалавек у Беларусі.

* * *

Другі раўнд перамоў паміж Украінай і Расеяй можа адбыцца ўжо сёння ўвечары, дэлегацыі будуць у тым жа складзе, перадае агенцтва УНІАН.

Раней планавалася, што другі раўнд пройдзе на беларуска-польскім памежжы, першы адбыўся на беларуска-украінскім.

Дарадца кіраўніка Адміністарцыі прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч падчас брыфінгу пракаментаваў магчымы ўдзел беларускіх жаўнераў у ваенных дзеяннях.

* * *

Начальнік Дэпартамента патрульнай паліцыі Украіны Яўген Жукаў запісаў зварот да беларусаў.

У распараджэнні рэдакцыі Мotolko.help з’явіўся перахоп перамоваў авіяцыі расейскіх войскаў, якая здзяйсняе ўдары па ўкраінскай тэрыторыі.

Паводле інфармацыі блогера Антона Матолькі расейскія знішчальнікі Су-35С пры падтрымцы расейскіх самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 здзяйсняюць удары па мэтах каля Кіева, Жытоміра, Белай Царквы і іншых украінскіх гарадоў. Тым часам, жыхары Энергадара на Запарожжы заблакавалі падыходы ў горад і ратуюць АЭС. Гаворыць  прадстаўнік прэсавае службы Запарожскай АЭС Андрей Туз.

Тысячы жыхары Энергадара заблакавалі дарогі з выкарыстаннем і грузавой тэхнікі. Дадам, што па-ранейшаму ў руках расейскай арміі няма ніводнага буйнога горада, хоць Херсон на поўдні і знаходзіцца ў складанай сітуацыі. Расея працягвае налёты з паветра, прытым выкарыстоўваючы зброю і метады, якія спрыяюць павелічэнню колькасці ахвяр сярод мірных жыхароў.

* * *

У выніку абстрэлаў Жытоміру пацярпелі жылыя будынкі і абласны перынатальны цэнтр.

Войскі РФ працягваюць абстрэльваць Луганшчыну. У Лісічанску снарад трапіў у жылы булынак.

У Харкаве раніцай зноў пачуўся выбух. Ён прагрымеў каля будынкаў мясцовых упраўленняў паліцыі і СБУ.  Пачаўся пажар, паведамляе Hromadske.ua.

Гэта быў ракетны ўдар, кажуць у дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях Украіны. На месцы працуюць ратавальнікі. Паводле папярэдніх дадзеных, пацярпелі тры чалавекі.

За апошнія суткі пры абстрэлах Харкава загінуў 21 чалавек, яшчэ 112 атрымалі розныя раненні. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка Харкаўскай АДА Алега Сінягубава паведамляе Reuters. Горад атакавалі і днём, і ноччу.

Вялізная калона машын з параненымі вайскоўцамі РФ заўважана на вуліцах Гомеля.

Вуліцы Бучы пад Кіевам завалены знішчанай тэхнікай войскаў РФ. 

Праз абстрэлы Харкава за апошнія суткі загінуў як мінімум 21 чалавек. Яшчэ 112 – параненыя. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на губернатара Алега Сінягуба.

Тым часам па інфармацыі Генштаба ўкраінскіх войскаў, страты расейскага агрэсара наблізіліся да 6 тысяч чалавек:

З пачатку ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну страты акупантаў складаюць больш за 5840 чалавек.
Таксама сярод стратаў да 211 танкаў, 862 адзінкі баявых браніраваных машын.

85 артылерыйскіх сістэм;

40 рэактыўных сістэм залпавага агню;

9 сродкаў супрацьпаветранай абароны (СПА)

30 самалётаў;

31 верталёт;

355 адзінак аўтамабільнай тэхнікі,

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, дакладваючы пра сітуацыю ў краіне раніцай, адзначыў, што характар падзей мяняецца. Праціўнік усё часцей адмаўляецца працягваць наступленне.

* * *

„У Мазыры (Беларусь) забітыя ўсе моргі, большасць з іх – этнічныя чачэнцы, дадзена ўказанне на працяглае захоўванне целаў, каб у Чачні не даведаліся пра рэальныя страты УС РФ”.

Пра гэта паведаміла прадстаўнік беларускай апазіцыі Ганна Красуліна падчас уключэння на тэлеканале „Украіна 24”.

* * *

Расейскія войскі абстралялі будынак абласнога ўпраўлення паліцыі і будынак універсітэта.

Пра гэта ў тэлеграм-канале піша дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

„Толькі што ў Харкаве быў нанесены ўдар па будынку абласнога ўпраўлення міліцыі. Смерць расейскім акупантам!”, – сказаў Герашчанка.

Гэтай ноччу ў Харкаве высадзіўся расійскі дэсант. Як кажуць ва ўкраінскай арміі, дагэтуль ідуць баі, складаная сітуацыя была ў тым ліку каля вайсковага шпіталя.

Учора Харкаў моцна бамбілі. Пад абстрэл трапілі ў тым ліку жылыя дамы і цывільная аб’екты.

У Херсоне, куды напярэдадні ўвайшлі расійскія акупанты, зараз імі захоплены рачны порт і чыгуначны вакзал. Мінулая ноч у горадзе прайшла спакойна, аднак былі чутны адзіночныя стрэлы. Пра гэта распавёў гарадскі галава Херсона Ігар Калыхаеў. Па не пацверджанай інфармацыі, у горадзе абстралялі будынак СБУ, пасля чаго там пачаўся пажар.

Калыхаеў таксама папрасіў прэзідэнта Украіны арганізаваць „зялёны калідор” для таго, каб „сабраць сотні трупаў у раёне горада”. У Херсон таксама трэба прывезці прадукты – склады размешчаны за межамі горада.

У каментары „Радыё Свабода” Калыхаеў удакладніў, што загінулыя і параненыя ёсць як сярод вайскоўцаў, так і сярод мірнага насельніцтва. Расейскія тэрарысты страляюць у школы, шматпавярхоўкі, у горадзе было чуваць шмат выбухаў.

* * *

Расейскія акупацыйныя войскі, які ўвайшлі ў зону ЧАЭС, падпадаюць пад уздзеянне радыяцыі. Пра гэта інфармуе Дзяржаўны навукова-тэхнічны цэнтр Украіны па ядравай і радыяцыйнай бяспецы.

Захопнікі прайшлі па тэрыторыі зоны адчужэння на цяжкай тэхніцы, ўзняўшы слой забруджанай глебы і пылу, справакавалі пагаршэнне радыяцыйнай сітуацыі і самы ж апраменьваюцца.

Генштаб Украіны паведамляе сітуацыю на раніцу 2 сакавіка:

„Сёмы дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскага народа працягваецца. На падольскім напрамку праціўнік сілай трынаццаці БТГР са складу Ўсходняга ВОФ РФ спрабуе працягнуць наступ уздоўж мяжы Гарэнічаў, Гастомеля, Дзямідаў у бок Кіева, каб перакрыць падыход да сталіцы з паўночнага і паўночна-заходняга напрамкаў.

У Жытомірскай вобласьці да трох БТГР са склада 5-я генеральнай арміі. У Сіверскім напрамку да сямнаццаці акупацыйных войскаў БТГР, баі, нягледзячы на страту жыццёвай сілы і тэхнікі, агрэсіўныя дзеянні па блакаванні Кіева з паўночнага ўсходу працягваюцца. Захопнікаў спынілі ў мікрараёнах Казелец, Бабровыца, Макіеў. У іншым месцы, у раёнах паселішчаў Світыльня, Перамогі, Гастралючча, войска ворага страціла свой атакуючы патэнцыял.

Варожыя ваенныя сілы робяць няўдалыя спробы захапіць гераічныя ўкраінскія гарады Сумы, Лебедзін і Ахтырка. У Слабожанскім напрамку шаснаццаць БТГР працягваюць агрэсіўную аперацыю ў кірунку Краснаграда. Танкісты Расеі зазналі страту і былі спынены ў раёне населеных пунктаў Багадухіва, Чугуіва, Шаўчэнкі.На Данецкім напрамку без усялякіх поспехаў агрэсар засяродзіўся на блакаванні горада Марыупаль.На Таўрыйскім напрамку праціўнік працягвае агрэсіўныя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Скадоўск, Гола Прыстана, Херсона, Снігурыўка, Новай Кахоўкі. Пасля перагрупіроўкі рух працягваецца ў бок Херсона і Мікалаева. Да двух БТГР дзейнічае ў раёнах населеных пунктаў Васыліўка, Чырвоны Полюс, Навапетрыўка.

У Чарнаморскай зоне вораг разгортвае карабельную групу і працягвае падрыхтоўку да марской дэсантнай аперацыі. Няўдалы ў прасоўванні сваіх сіл праціўнік працягвае праводзіць ракетна-бомбавыя ўдары па аб’ектах інфраструктуры з мэтай запалохвання цывільнага насельніцтва, якое мужна бокам з Узброенымі Сіламі Украіны звядзе супраціў”.

У Беларусі заблакавалі сайт украінскага інтэрнэт-выдання „ГОРДОН”, паведасіла міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама заблакаваны ўкраінскі сайт „Обозреватель”.

Паступаюць паведамленні аб узяцці Херсона расейскімі войскамі

Па некаторых паведамленнях, расейскія войскі занялі Херсон. Мэр горада просіць цэнтральны ўрад і гуманітарныя арганізацыі даслаць у горад медыкаменты і харчаванне, а таксама эвакуяваць параненых.

Прадстаўнік гарадскога савета паведаміў Бі-бі-сі, што ў час баёў за горад з украінскага боку ёсць ахвяры, у тым ліку сярод мірных жыхароў.

Горад Трасцянец паміж Сумамі і Ахтыркай захоплены расейскімі акупантамі

Паводле звестак украінскіх журналістаў, расейскія войскі трыма калонамі зайшлі ў Трасцянец 1 сакавіка і занялі горад. Яны знеслі танкам вароты ў Круглы двор (сядзіба-манеж, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя) і разбілі там карцінную галерэю.

У Харкаве высадзіўся расейскі дэсант

Расейцы напалі на шпіталь — ваенна-медыцынскі клінічны цэнтр Паўночнага рэгіёна. Паміж імі і ўкраінскімі абаронцамі ідзе бой.

Выбух у Харкаве

Расейцы абстралялі Марыупаль касетнай ракетай

У шпіталях Марыюпаля знаходзяцца 128 чалавек, якія пацярпелі падчас абстрэлу, Пра гэта ноччу 2 сакавіка паведаміў мэр гораду Вадзім Бойчанка.

1 сакавіка расейскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па цэнтры Марыупаля, а таксама абстралялі жылыя кварталы. У Кіраўскім раёне Марыупаля армія РФ нанесла ўдары ракетай «Точка У» з касетнай баявой часткай, прызначанай для знішчэньня жывой сілы.